Аб’явы
на нядзелю 29XI 2020
- Новы касцёльны год распачынаем Адвэнтам. Няхай гэта будзе час нашай асабістай падрыхтоўкі да Свята Божага Нараджэння праз шчырую малітву, добрыя ўчынкі і адвэнтовыя пастановы. З даўніх часоў збіраемся ў Адвэнце пры Марыі на традыцыйных РАРАТАХ. Заахвочваем дзяцей зрабіць светачы. Рараты будуць у панядзелак, сераду і пятніцу а 6.45. Традыцыйна, дзеці будуць атрымліваць абразікі.
- У кожную нядзелю Адвэнту запрашаю ў 10.45 на абрад святла.
- Запрашаю на Эўхарыстычныя Дні:
*У чацвер o 18.15 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту малітва за парафію, а таксама аб святарскіх і манаскіх пакліканнях.
* У пятніцу адзведзіны хворых са св. Камуніяй. O 18.00 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту i магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакуты. А 19.00 св. Імша і раніцай рараты а 6.45
4. Пасля св. Імшы на выхадзе з капліцы можна купіць аплатак на вігілійны стол за дабравольную ахвяру.
5.У гэтым годзе не будзе рэкалекцый у Адвэнце. Перад святамі Божага Нараджэння будзе вызначаны дзень св. Споведзі.
6. У сувязі з увядзеннем абавязку нашэння масак іх трэба таксама ўжываць у часе малітвы ў капліцы.
7. Дзякую за складзеныя ахвяры на патрэбы касцёла.
Pobierz jako PDF