Аб’явы
на нядзелю 13XII 2020
- Рараты у панядзелак, сераду і пятніцу а 6.45.
- У наступную нядзелю ў 14.30 малітва супольнасці „Маці ў малітве”
- Перад святамі Божага Нараджэння св. Споведзў пятніцу (18.12) а 10.00 i 18.00
- Запрашаем прыняць удзел у конкурсе малюнкаў, і Сямейных стаенак на Божае нараджэнне. Стаенку сям’я можа зрабіць паводле ўласнага праекта і метада. Важна, каб у працы была задзейнічана ўся сям’я. Зробленую стаенку і малюнкі трэба прынесці ў капліцу да 24 снежня 2020 г.
- Сёлетняя каляда будзе адбывацца наступным чынам:
У вызначаны дзень і аб узгодненай гадзіне жыхары вёскі, вуліцы ці паасобнага жыллёвага дому, якія жадаюць прыняць каляду, збіраюцца ў акрэсленым месцы звонку. Калі паблізу (нр. у вёсцы, на вуліцы) ёсць крыж, то каля яго мы падрыхтоўваем накрыты белым абрусом стол з запаленымі свечкамі.
Асоба адказная за дадзены раён падрыхтоўвае спіс сем’яў, якія жадаюць прыняць удзел у малітве. Гэты спіс патрэбны, каб святар змог аднатаваць факт прыняцця каляды 2021 г. у парафіяльнай картатэцы. Асобы, якія не могуць выйсці з дому, таксама паведамляюць аб жаданні прыняць каляду і ў часе малітвы духоўна злучаюцца з іншымі ўдзельнікамі супольнай малітвы.
За ўдзельнікаў і жыхароў кожны дзень калядных адведзінаў будзе цэлебравацца Св. Імша.
Ахвяры, складзеныя ў гэты дзень, будуць прызначаны на будову даху касцёла.
6. У сувязі з увядзеннем абавязку нашэння масак іх трэба таксама ўжываць у часе малітвы ў капліцы.
7. Пасля св. Імшы на выхадзе з капліцы можна купіць аплатак на вігілійны стол за дабравольную ахвяру i насценны каляндар на 2021 год. Кошт 5 p. i 6 p.
8. Дзякую за складзеныя ахвяры на патрэбы касцёла.
Pobierz jako PDF