VI звычайная нядзеля

13 lutego 2021

Аб’явы

на нядзелю 14 /02/ 2021

  1. У сераду распачынаем Вялікі Пост. Пасыпанне галавы попелам адбудзецца падчас св. Імшы ў 8.00, 11.00 і 19.00. У гэты дзень абавязковы сціслы пост. (Сціслы пост – устрыманне ад мясных страваў і абмежаванне ў колькасці ежы. Сціслы пост датычыць тых, хто мае 18 гадоў і не мае 60-ці (кан. 1252). У дні сціслага посту можна цалкам падсілкавацца адзін раз, а ўсе іншыя прыёмы ежы абмежаваць. Тыя, хто не дасягнуў 18-гадовага ўзросту, павінны адмаўляцца ад мясных страў). Згодна з касцёльным наказам, у перыяд Вялікага посту неабходна ўстрымлівацца ад удзелу ў забавах.
  2. Падчас Вялікага  Посту запрашаю на набажэнства крыжовы шлях. У пятніцy ў 18.30 (падрыхтоўвае супольнасць “Апостальства дапамогі душам Чысцовым”) і ў нядзелю крыжовы шлях ў 10.30.
  3. Песні Жальбы будуць спявацца ў кожную нядзелю Вялікага Посту перад св. Імшой ў 14:30.
  4. У наступную надзелю ў 14.00 малітва супольнасці „Маці ў малітве”.
  5. Дзякую за складзеныя ахвяры на патрэбы касцёла.

» Archiwum | Pobierz jako PDF

Używamy plików cookies Ta witryna korzysta z plików cookies w celu realizacji usług i zgodnie z Polityką Prywatności i plików Cookies .
Korzystanie z niniejszej witryny internetowej bez zmiany ustawień jest równoznaczne ze zgodą użytkownika na stosowanie plików Cookies. Zrozumiałem i akceptuję.
58 0.033061027526855