Pascha 7 Нядзеля

15 maja 2021

на нядзелю 16. 05. 2021.

 

  1. 20-22 мая 2021r. адбывацца малітоўнае чуванне „Вячэрнік перад

Урачыстасцю Пяцідзесятніцы”,  якое будзе праводзіць кс. Аляксандр Жарнасек МІС

 

Чацвер, 20 мая 2021 г.  (18.00 – 21.00) - Дзень Найсвяцейшай Панны Марыі

Пятніца, 21 мая 2021 г. (18.00 – 21.00) - Адарацыя Крыві Хрыста

Субота, 22 мая 2021 г. (16.00 – 19.00) - Праслаўленне Святога Духа

 

Малітоўныя інтэнцыі можна cкласці у скарбонцы ля ўваходу ў капліцу i можна даслаць на andrzejzby@gmail.com Гэтыя інтэнцыі будуць прачытаны падчас малітвы на ружанцы перад абразом Маці Божай Міласэрнасці.

 

2. Aдказных за парафіяльныя супольнасці запрашаю на сустрэчу пасля святой Імшы у канцэларыю.

3. Маёвыя набажэнствы за паўгадзіны перад св. Імшой.

4. У сераду пасля св. Імшы а 19.00 спатканне для бацькоў дзяцей, якія збіралі наклейкі. Будзем рабіць спіс дзяцей, якія паедуць на аўтобусную паездку і будуць удзельнічаць у „канікулах з Богам”. Прысутнасць абавязковая.

5. 5 чэрвеня адбудзецца адкрыццё Парафіяльнага дома ў вёсцы Пагарцы.

Запрашаем прыняць удзел у свяце. Пад час святкавання пройдзе Фестываль талентаў. Удзельнічаць могуць усе, без абмежавання ўзросту. Таленты могуць быць самыя розныя. Запісацца да ўдзелу можна ў арганісткі.

6. Дзякую за складзеныя ахвяры на патрэбы касцёла.

7. Віцебская Курыя са смуткам паведамляе, што 15 мая 2021г. адышоў па ўзнагароду да Пана святой памяці Часлаў Буткевіч, тата біскупа Віцебскага Алега Буткевіча. Сп. Чаславу было 76 гадоў.

Вечны адпачынак дай яму, Пане, а святло вечнае няхай яму свеціць. Няхай адпачывае ў супакоі. Амэн.

» Archiwum | Pobierz jako PDF

Używamy plików cookies Ta witryna korzysta z plików cookies w celu realizacji usług i zgodnie z Polityką Prywatności i plików Cookies .
Korzystanie z niniejszej witryny internetowej bez zmiany ustawień jest równoznaczne ze zgodą użytkownika na stosowanie plików Cookies. Zrozumiałem i akceptuję.
58 0.027566909790039