на нядзелю 30 05 2021.
- У чацвер - Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста. Св. Імша ў 11.00 і 19.00, пасля працэсія з Найсвяцейшым Сакрамэнтам вакол капліцы. Калі будзе дождж, працэсія адбудзецца ў нядзелю.
- Чэрвеньскае набажэнствы за паў гадзіны перад св. Імшой.
- 5 чэрвеня, у суботу, адбудзецца адкрыццё парафіяльнага дома ў вёсцы Пагарцы. Пачатак у 11.00. Пад час святкавання будуць спартыўныя спаборніцтвы, квест-латарэя, пачастунак. Кожны можа паказаць свой талент. Запрашаем весела правесці час дзяцей і дарослых. Для вельмі дарослых будзе транспарт з хітрушкі ў 10.30. На свяце будзе прысутнічаць дырэктар Карытаса з Віцебска. Карытас з'яўляецца фінансавым спонсарам падрыхтоўкі парафіяльнага дома, свята, экскурсіі ў Гродна і летняга адпачынку "Канікулы з Богам". Чакаем усіх.
- У пятніцу - 4 гадавіна смерці кс. Яна Шуткевіча
- Дзякую за складзеныя ахвяры на патрэбы касцёла.
Pobierz jako PDF