на нядзелю 17. 10. 2021.
1. У панядзелак - свята св. Лукі, евангеліста
У пятніцу – успамін св. Яна Паўла ІІ, папы
2. У кастрычніку запрашаем на ружанцовае набажэнства a 18.30. Адарацыя НС кожны дзень 45 мін перад св. Імшой.
3. Хлопцаў запрашаю да супольнасці міністрантаў. Запіс у канцылярыі.
4. Запрашаем дзяцей на хор “Праменьчыкі Езуса”. Запіс у арганісткi.
5. Набліжаецца ўрачыстасць Усіх Святых і ўспамін усіх памерлых вернікаў. Няхай памяць пра іх і вера ў змёртвыхпаўстанне заахвочвае нас да прыбірання могілак, а таксама да малітвы. Карткі на „Успамін памерлых” можна складаць пры выхадзе з капліцы. Аддаючы выпамінкі кожны атрымае картку, з інфармацыяй калі будe адпраўляцца Эўхарыстыя i чытацца імёны нашых. Ахвяры прызначаем на уваходныя дзверы ў новы касцёл.
6. Дзякую за складзеныя ахвяры на будову касцёла
Pobierz jako PDF