zwykły 31niedziela

31 października 2021

на нядзелю 31X 2021.

 

 

  1. У панядзелак – Урачыстаць Усіх святых. Св. Імшы а 8.00 і а 19.00.
  2. У aўторак успамін усіх верных памерлых. Св. Імшы а 8.00 і а 19.00.
  3. У актаве Урачыстасці Усіх святых запрашаем на выпамінковае ружанцовае набажэнства.
  4. Адарацыя НС кожны дзень 45 мін перад св. Імшой
  5. Сёлета ва ўмовах пандэміі COVID-19 магчымасць атрымання поўнага адпусту для памерлых вернікаў працягваецца на ўвесь месяц лістапад.

*Поўны адпуст для тых, хто наведвае могілкі і моліцца за памерлых, прынамсі ў думках, устаноўлены на паасобныя дні з 1 па 8 лістапада, можа быць перанесены на іншыя восем дзён таго ж месяца да яго заканчэння. Гэтыя дні, якія вернікі дабравольна для сябе выбяруць, могуць быць таксама не паслядоўнымі адзін за другім.

*Поўны адпуст 2 лістапада, устаноўлены з нагоды ўспаміну Усіх памерлых вернікаў для тых, хто пабожна наведвае касцёл ці капліцу і там прамаўляе малітвы «Ойча наш» і «Веру», можа быць перанесены на іншы дзень месяца лістапада паводле свабоднага выбару паасобных вернікаў.

Пажылыя, хворыя і ўсе тыя, хто па сур’ёзных прычынах не можа выходзіць з дома, могуць атрымаць поўны адпуст, духоўна яднаючыся з усімі іншымі вернікамі і не маючы ніякай прывязанасці да граху, а таксама з намерам пры першай магчымасці выканаць тры звычайныя ўмовы (сакрамэнтальную споведзь, Эўхарыстычную Камунію і малітву ў інтэнцыях Святога Айца). Для гэтага ім неабходна памаліцца перад абразом Езуса або Найсвяцейшай Панны Марыі пабожнымі малітвамі за памерлых, напрыклад прамовіць Ютрань і Нешпары з Літургіі гадзінаў за памерлых, Ружанец, Вяночак да Божай міласэрнасці, іншыя малітвы за памерлых, блізкія вернікам, або пэўны час чытаць і разважаць над адным з урыўкаў з Евангелля, прапанаваных на літургію за памерлых, або зрабіць нейкі ўчынак міласэрнасці, ахвяруючы Богу боль і цяжкасці ўласнага жыцця.

6. У пятніцу адзведзіны хворых са св. Камуніяй.

7. Дзякую за складзеныя ахвяры.

» Archiwum | Pobierz jako PDF

Używamy plików cookies Ta witryna korzysta z plików cookies w celu realizacji usług i zgodnie z Polityką Prywatności i plików Cookies .
Korzystanie z niniejszej witryny internetowej bez zmiany ustawień jest równoznaczne ze zgodą użytkownika na stosowanie plików Cookies. Zrozumiałem i akceptuję.
58 0.026984930038452