ADWENT I niedziela 28XI21

28 listopada 2021

на нядзелю 28. 11. 2021.

 

  1. Новы касцёльны год распачынаем Адвэнтам. Няхай гэта будзе час нашай асабістай падрыхтоўкі да Свята Божага Нараджэння праз шчырую малітву, добрыя ўчынкі і адвэнтовыя пастановы. З даўніх часоў збіраемся ў Адвэнце пры Марыі на традыцыйных РАРАТАХ. Рараты будуць у панядзелак, сераду і пятніцу а 6.45. Традыцыйна, дзеці будуць атрымліваць абразікі.
  2. У кожную нядзелю Адвэнту запрашаю ў 9.30 на абрад святла.
  3. Запрашаю на Эўхарыстычныя Дні:

*У чацвер a 18.15 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту малітва за парафію, а таксама аб святарскіх і манаскіх пакліканнях.

*a 06.00 – выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту i магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакуты. Pараты а 6.45

  1. Адвэнтовыя рэкалекцыі:

*Панядзелак (06.12.2021): 6.45 – рараты з навукай для дзяцей; 19:00 – Святая Імша з навукай 

*Аўторак (07.12.2021): 7.30 – споведзь i 8.00 Святая Імша;  18:00 – споведзь i 19:00 – Святая Імша

*Серада (08.12.2021) 6.45 – рараты з навукай для дзяцей; 19:00 – Святая Імша з навукай 

  1. Пасля св. Імшы на выхадзе з капліцы можна купіць аплатак на вігілійны стол за дабравольную ахвяру, малітоўнікі “Бог Добры” і календары на новы год.
  2. Kаляда ў 2021/2022. Сем’і, якія жадаюць прыняць святара з благаслаўленнем ў сваю кватэру, павінны да 12 снежня паведаміць пра гэта  у канцылярыi, каб дамовіцца аб даце і часе сустрэчы. Для астатніх сем’яў благаслаўленне працягнецца, як і ў мінулым годзе:
  3. Ад 6 снежня на працягу месяца не будзе заняткаў па рэлігіі. У гэты час запрашаю на рараты і абавязковую для католікаў св. Імшу ў нядзелю.
  4. Запрашаем прыняць удзел у конкурсе cямейных стаенак  на Божае нараджэнне. Стаенку сям’я можа зрабіць паводле  ўласнага праекта і метада. Важна, каб у працы была задзейнічана ўся сям’я. Зробленую стаенку і малюнкі  трэба прынесці ў капліцу да 24 снежня 2021 г.
  5. Дзякую за складзеныя ахвяры.

» Archiwum | Pobierz jako PDF

Używamy plików cookies Ta witryna korzysta z plików cookies w celu realizacji usług i zgodnie z Polityką Prywatności i plików Cookies .
Korzystanie z niniejszej witryny internetowej bez zmiany ustawień jest równoznaczne ze zgodą użytkownika na stosowanie plików Cookies. Zrozumiałem i akceptuję.
58 0.026649951934814