на нядзелю 19.12.2021.
- Рараты у панядзелак, сераду а 6.45.
- У канцылярыі альбо па тэлефоне можна запісаць хворых, якім трэба прыступіць да споведзі і св. Камуніі. Прашу ўсіх паклапаціцца аб сваіх блізкіх. Адведзіны хворых па горадзе – 23 снежня, а ў вёсках – 22 снежня.
- У сераду а 11.00 запрашаю на дапамогу для упрыгожвання капліцы на Божае Нараджэнне.
- Св. Імша на Урачыстасць Божага Нараджэння ў 00.00 “пастэрка”, а таксама a 11.00. A 15.00 святой Імшы не будзе.
- У нядзелю – свята Святой Сям’і: Езуса, Марыі і Юзафа. На святых Імшах адбудзецца аднаўленне сужэнскіх абяцанняў. Запрашаю сужэнцаў, якія атрымалі шлюб у касцёле/царкве. У нядзелю таксама ўспамін св. Стэфана, першамучаніка (благаслаўленне аўса).
- У нядзелю пасля св. Імшы ў 11.00 – уручэнне падарункаў дзецям за ўдзел у раратах.
- Запрашаем прыняць удзел у конкурсе cямейных стаенак на Божае нараджэнне. Стаенку сям’я можа зрабіць паводле ўласнага праекта і метада. Важна, каб у працы была задзейнічана ўся сям’я. Зробленую стаенку і малюнкі трэба прынесці ў капліцу да 24 снежня 2021 г.
- Пасля св. Імшы на выхадзе з капліцы можна купіць аплатак на вігілійны стол за дабравольную ахвяру
- На дошцы аб’яў, а таксама на парафіяльным сайце расклад душпастырскай візтітацыі (каляды).
- 10. Дзякую за складзеныя ахвяры.
Pobierz jako PDF