zwykły 8 niedziela

26 lutego 2022

на нядзелю 27.02.2022.

 

  1. У сераду распачынаем Вялікі Пост. Пасыпанне галавы попелам адбудзецца падчас св. Імшы ў 8.00 і 19.00. У гэты дзень абавязковы сціслы пост. (Сціслы пост – устрыманне ад мясных страваў і абмежаванне ў колькасці ежы. Сціслы пост датычыць тых, хто мае 18 гадоў і не мае 60-ці (кан. 1252). У дні сціслага посту можна цалкам падсілкавацца адзін раз, а ўсе іншыя прыёмы ежы абмежаваць. Тыя, хто не дасягнуў 14-гадовага ўзросту, павінны адмаўляцца ад мясных страў). Згодна з касцёльным наказам, у перыяд Вялікага посту неабходна ўстрымлівацца ад удзелу ў забавах.
  2. На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая 23 лютага прайшла ў ватыканскай зале Паўла VI, Папа Францішак звярнуў увагу на пагаршэнне сітуацыі ва Украіне і пагрозу міру ва ўсім свеце.

У сувязі з гэтым Святы Айцец заклікаў вернікаў прысвяціць Папяльцовую сераду, якая сёлета прыпадае 2 сакавіка, посту ў інтэнцыі міру.

3. Падчас Вялікага  Посту запрашаю на набажэнства крыжовы шлях. У пятніцy ў 18.30 (падрыхтоўвае супольнасць “Апостальства дапамогі душам Чысцовым”) і ў нядзелю крыжовы шлях ў 10.30.

4. Песні Жальбы будуць спявацца ў кожную нядзелю Вялікага Посту перад св. Імшой ў 14:30.

5. На гэтым тыдні Эўхарыстычныя Дні. У пятніцу адзведзіны хворых са св. Камуніяй.

6. У нядзелю, 6 сакавіка, пасля Імшы ў 11.00 адбудзецца сустрэча бацькоў дзяцей, якія рыхтуюцца да першай святой Камуніі.

7. Дзякую за складзеныя ахвяры на патрэбы касцёла.

» Archiwum | Pobierz jako PDF

Używamy plików cookies Ta witryna korzysta z plików cookies w celu realizacji usług i zgodnie z Polityką Prywatności i plików Cookies .
Korzystanie z niniejszej witryny internetowej bez zmiany ustawień jest równoznaczne ze zgodą użytkownika na stosowanie plików Cookies. Zrozumiałem i akceptuję.
58 0.064915895462036