Wielki Post 3 niedziela

19 marca 2022

на нядзелю 20.03.2022

 

  1. Падчас Вялікага  Посту крыжовы шлях у пятніцy ў 18.30 (падрыхтоўвае супольнасць MISERICORS) і ў нядзелю крыжовы шлях ў 10.30.
  2. Песні Жальбы ў нядзелю перад св. Імшой ў 14:30.
  3. У пятніцу - Урачыстасць Звеставання Пана, а разам з ёй "Дзень Святасці Жыцця". У гэты дзень можна распачаць малітву Духоўнага Усынаўлення. Прашу прынесці свечкі.
  4. Ва ўрачыстасць Звеставання Пана 25 сакавіка, падчас пакаяннага набажэнства ў ватыканскай базыліцы святога Пятра, Папа Францішак прысвеціць Расію і Украіну Беззаганнаму Сэрцу Марыі.  Адначасова гэта здзейсніць у Фаціме Папскі элемазінарый кардынал Конрад Краеўскі, які ў якасці спецпрадстаўніка Папы на мінулым тыдні прыбыў ва Украіну.

Гэта адказ на словы Маці Божай, якая падчас аб’яўлення 13 ліпеня 1917 года ў Фаціме прасіла аб прысвячэнні Расіі Яе Беззаганнаму Сэрцу. Багародзіца асцерагла, што, калі гэтая просьба не будзе выканана, Расія працягне распаўсюджваць «свае памылкі па ўсім свеце, спрыяючы войнам і пераследу». У гэты дзень запрашаю на ружанец (7.30) і крыжовы шлях (18.30), Эўхарыстыю (8.00 і 19.00), яднаючыся са Святым Айцом Францішкам і прасіць аб міры, каб спыніць руку Каіна, якая знішчае і забівае.

5. Дзякую за складзеныя ахвяры на патрэбы касцёла.

» Archiwum | Pobierz jako PDF

Używamy plików cookies Ta witryna korzysta z plików cookies w celu realizacji usług i zgodnie z Polityką Prywatności i plików Cookies .
Korzystanie z niniejszej witryny internetowej bez zmiany ustawień jest równoznaczne ze zgodą użytkownika na stosowanie plików Cookies. Zrozumiałem i akceptuję.
58 0.027510166168213