"Брат твой быў мёртвы і ажыў, прапаў і знайшоўся" (пар. Лк 15, 32). Бог заўсёды і бясконца любіць чалавека, Ён стварыў яго на сваё падабенства, адарыў розумам і свабоднай воляй, бо не хоча мець у сваім Валадарстве нявольнікаў, але людзей свабодных, асобаў, якія б аддавалі хвалу Богу свядома, дабравольна, кіруючыся ўласным перакананнем.
Божая Міласэрнасць — гэта самая вялікая ўласцівасць Бога. У цяжкія часы Пан Бог хоча нагадаць людзям пра сваю міласэрнасць. «Людзі не спазнаюць супакою, пакуль з даверам не звернуцца да Божай міласэрнасці». Для таго, каб спазнаць Божую міласэрнасць, трэба вярнуцца да Бога, прызнаць свае памылкі і прасіць Бога аб міласці падобна марнатраўнаму сыну, а Бог багаты на міласэрнасць выйдзе насустрач збалеламу і змучанаму чалавеку, выйдзе, каб сустрэць марнатраўнага сына і адарыць яго годнасцю дзіцяці Божага.
5 спосабаў праслаўлення Божай Міласэрнасці
1. Вобраз Божай міласэрнасці
"Увечары, знаходзячыся ў келлі, я ўбачыла Езуса Хрыста, апранутага ў белае. Адна Яго рука была паднятая для бласлаўлення, а іншая дакраналася да адзення на грудзях. З адзення каля сэрца зыходзілі два шырокіх прамяня: адзін – чырвоны, другі – бледны. У маўчанні я пільна глядзела на Госпада, мая душа была напоўнена страхам, але таксама і вялікай радасцю. Праз некаторы час Езус мне сказаў: "Напішы вобраз, які ты бачыш, і зрабі надпіс "Езу, спадзяюся на Цябе". Я хачу, каб гэты вобраз спачатку стаў ушанаваны ў вашай капліцы, а потым – ва ўсім свеце. Я абяцаю, што тая душа, якая будзе пачытаць гэты вобраз, не загіне. Абяцаю ёй таксама ўжо тут, на зямлі, перамогу над ворагамі, а асабліва, у смяротную гадзіну. Я Сам буду ахоўваць яе, як Сваю славу". (Св. С. Фаўстына, Дзённік, 47-48)
2. Свята Божай міласэрнасці
"Аднойчы я пачула такія словы: "Дачка Мая, раскажы ўсяму свету пра Маю неспасцігальную міласэрнасць. Я жадаю, каб свята міласэрнасці быў выратаваннем і прытулкам для ўсіх душ, а асабліва, для няшчасных грэшнікаў. У гэты дзень адкрыты глыбіні Маёй міласэрнасці, Я выліваю цэлае мора ласкаў на душу, якая набліжаецца да крыніцы Маёй міласэрнасці; тая душа, якая ў гэты дзень прыступіць да споведзі і Святой Камуніі, атрымае поўнае адпушчэнне грахоў і збаўленне ад пакаранняў; у гэты дзень адкрыты ўсе каналы, па якіх выліваюцца міласці. Няхай ніводная душа не баіцца наблізіцца да Мяне – нават калі яе грахі будуць як пурпура. Мая міласэрнасць настолькі вялікая, што за цэлую вечнасць яе не спасцігне ніякая свядомасць – ні чалавечая, ні анёльская. Усё, што існуе, выйшла з Маёй міласэрнасці. Кожная душа будзе цэлую вечнасць разважаць над Маёй любоўю і міласэрнасцю. Свята міласэрнасці выйшла з Мяне, Я жадаю, каб яно ўрачыста адзначалася ў першую нядзелю пасля Вялікадня. Чалавецтва не здабудзе спакою, пакуль не звернецца да крыніцы Маёй міласэрнасці". (Св. С. Фаўстына, Дзённік, 699)
3. Гадзіна Божай міласэрнасці
"А трэцяй гадзіне малі аб Маёй міласэрнасці, у асаблівасці да грэшнікаў, і хоць бы на кароткі час паглыбляйся ў Маю Муку, у прыватнасці, у Маю адзіноту ў гадзіну смерці. Гэта гадзіна вялікай міласэрнасці да ўсяго свету. Я дазволю табе пранікнуць у Мой смяротны смутак, у гэтую гадзіну Я ні ў чым не адмоўлю душы, якая будзе прасіць Мяне дзеля Маёй Мукі". (Св. С. Фаўстына, Дзённік, 1320)
4. Вяночак
"Увайшоўшы ў свой пакой, я пачула такія словы: "У гадзіну смерці Я буду абараняць кожную душу, як Сваю славу, калі яна будзе чытаць гэты вяночак, альбо калі побач з чалавекам, які памірае, вяночак будуць чытаць іншыя; міласэрнасць будзе той жа самай. Калі каля паміраючага чытаюць гэты вяночак, зміраецца гнеў Божы, бяздонная міласэрнасць ахоплівае душу і вагаюцца глыбіні Маёй міласэрнасці дзеля Крыжовай Мукі Майго Сына". (Св.С. Фаўстына, Дзённік, 811)
5. Учынкі міласэрнасці
"Дачка Мая, калі праз цябе Я патрабую ад людзей шанавання Маёй міласэрнасці, то ты першая павінна адрознівацца гэтай верай у Маю міласэрнасць. Я патрабую ад цябе спраў міласэрнасці, якія павінны паходзіць з любові да Мяне. Ты павінна заўсёды і ўсюды праяўляць міласэрнасць да бліжніх, ты не можаш ад гэтага ўхіліцца ці адмовіцца.
Езу, давяраю Табе!